У Мазыры за здзек з дзяржаўнага сцяга затрымалі выхавацельку дзіцячага садка

У кастрычніку ў адным з тэлеграм-чатаў з'явілася фота, на якім чырвона-зялёны сцяг вісіць на кантэйнеры для смецця.

21.12.2021 / 11:35

Фота з тэлеграм-канала МУС.

Міліцыя высветліла, што дачыненне мае 50-гадовая жанчына, выхавацелька садка, якая павесіла сцяг на смеццевы кантэйнер і зрабіла фота.

Супраць яе завялі крымінальную справу за здзек з дзяржаўнага сцяга. Жанчыну змясцілі ў ізалятар.

Nashaniva.com