Найбольш папулярнай для прывозу ў Беларусь машынай стала Tesla Model 3

Складзены рэйтынг самых папулярных аўто, якія ўвозяцца ў Беларусь з Еўропы і ЗША.

18.12.2021 / 17:38

Як паведамляе onliner.by, акрамя Tesla Model 3, у топ увайшлі Renault Scenic, Megane і Talisman, Volkswagen Passat і Chevrolet Equinox. 

Сярэдні прабег прывезеных з Еўропы аўто, якія трапілі ў выбарку, склаў каля 165 тысяч кіламетраў.

Сярод рэдкіх мадэляў былі размытненыя Lamborghini Urus 2019 (была выстаўленая на продаж за $268000), Ferrari 348 (1990 г.в.), Rolls-Royce Silver Seraph, Rolls-Royce Ghost.

Nashaniva.com