У жаночым манастыры пад Масквой адбыўся выбух

У горадзе Серпухаў у Маскоўскай вобласці на тэрыторыі жаночага манастыра адбыўся выбух.

13.12.2021 / 09:42

Мясцовы жыхар прынёс самаробную выбуховую прыладу ў манастыр і прывёў у дзеянне.

Пацярпелі два чалавекі — мужчына і падлетак, ім аказваецца медыцынская дапамога.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбухоўку прынёс 18-гадовы выхаванец прыходскай школы. Ён загінуў. Пацярпелі сем чалавек.

Мяркуецца, што матывам злачынства стала нянавісць падазраванага да педагогаў школы і манахінь, нібыта падчас вучобы хлопец падвяргаўся булінгу.