Урад забараніў вываз пшанічнай мукі

Пастанова Савета міністраў №709 забараняе вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты. Пры гэтым вывозіць забаронена муку не толькі беларускай вытворчасці, але і замежнай.

11.12.2021 / 11:05

Таксама муку нельга вывозіць у краіны-чальцы ЕАЭС. Пастанова набывае моц з сённяшняга дня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.

Нагадаем, забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі раней уводзілі у ліпені бягучага года. Яна дзейнічала да кастрычніка.

Nashaniva.com