На выезд з Беларусі ў чэргах стаіць амаль 5 тысяч грузавікоў

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі апублікаў даныя аб сітуацыі на мяжы. Па стане на 10:00 аўторка ў чэргах на выезд з краіны стаіць 4900 грузавікоў.

07.12.2021 / 12:01

З пачатку снежня чэргі з фур на мяжы павялічыліся яшчэ на 20%, адзначаюць у памежным ведамстве.

Самы загружаны — літоўскі кірунак, тут стаіць 2200 фур (у Каменным Логу — 640, у Беняконях — 500).

У чэргах на польскіх пераходах з беларускага боку стаяць 1720 машын (нагадаем, пераход у Брузгах/Кузніцы закрыты).

На ўкраінскім напрамку, у Макранах, стаіць 20 грузавых аўтамабіляў.

Nashaniva.com