Золатавалютныя рэзервы за лістапад знізіліся на 80 мільёнаў даляраў

Па стане на 1 снежня яны складаюць 8 мільярдаў 469 мільёнаў даляраў.

07.12.2021 / 09:42

Зніжэнне за лістапад склала 0,9% пасля росту ў кастрычніку на 89,8 млн. даляраў (на 1,1%), паведамляе Нацбанк.

Зніжэнне абумоўленае планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 275 млн даляраў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

На 1 студзеня аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за 6,0 млрд. даляраў.

Nashaniva.com