ЗША разглядаюць санкцыі супраць Расіі ў выпадку нападу на Украіну

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае шырокі пералік магчымых санкцый на выпадак нападу Расіі на Украіну, між іншым, гаворка можа ісці аб адключэнні Расіі ад сістэмы SWIFT, паведамляе CNN.

06.12.2021 / 21:23

Адзначаецца, што санкцыі могуць закрануць таксама расійскія энергетычныя кампаніі, буйных алігархаў і банкі. Акрамя таго, яны могуць быць накіраваны супраць суверэннага доўгу краіны.

У якасці найбольш радыкальнай меры ўлады ЗША абмяркоўваюць адключэнне Расіі ад сістэмы SWIFT.

Алігархам з Расіі могуць забараніць уезд у ЗША і закрыць доступ да амерыканскіх банкаўскіх рахункаў.

Nashaniva.com