Жыхароў Мінска затрымалі за замах на тэракт, іх падазраюць у спробе падпалу пастарунка

Пяць чалавек падазраюць у тым, што яны кінулі ў будынак міліцыі «кактэйль Молатава».

06.12.2021 / 15:26

Сілавікі затрымалі групу асобаў праз падазрэнне ў тэрарызме.

Паводле МУС, уначы 16 жніўня каля ГАМ-2 Фрунзенскага РУУС Мінска супрацоўнікі міліцыі выявілі падпалены прадмет, у тым ліку фрагменты пляшкі і сляды хімічных рэчываў. Экспертыза паказала, што ў пляшцы быў бензін.

Як паведамляе МУС, у склад групы нібыта ўваходзілі не менш за пяць чалавек, якія ставілі за мэту «падпалы адміністрацыйных будынкаў, службовых і асабістых аўтамабіляў супрацоўнікаў міліцыі для дэстабілізацыі становішча ў краіне і дэзарганізацыі працы органаў улады».

На затрыманых завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса за замах на ўчыненне акта тэрарызму.

Nashaniva.com