1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе

Пра такую суму паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам».

05.12.2021 / 12:59

Арганізатары дзякуюць усім і кажуць, што гэта сапраўдны цуд — сабраць такія грошы за невялікі тэрмін.

Пажар у Будслаўскім касцёле — адной з галоўных святыняў Беларусі — здарыўся 11 мая. Ён знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы, а пажарныя аператыўна патушылі агонь.

Пасля гэтага людзі сталі збіраць грошы на ліквідацыю наступстваў бяды.

Nashaniva.com