Кныровіч расказаў пра сэксуальнае жыццё ў калоніі. І даў несуцяшальныя прагнозы развіцця палітычнай сітуацыі

«Беларуская рэвалюцыя прайграла. Але прайграла не Лукашэнку, а Пуціну, — мяркуе бізнэсовец Аляксандр Кныровіч і прызнае, што такая канстатацыя прыгнятае людзей. — Многія жывуць рэальнасцю 2020 года і не хочуць прыняць рэальнасць канца 2021 года», — кажа Кныровіч.

04.12.2021 / 19:54

Сам Мікіта Мелказёраў лічыць, што гэта адна з самых глыбокіх гутарак у гісторыі праекта «Жыццё-маліна».

Кныровіч параўноўвае цяперашнюю беларускую сітуацыю з Чэхаславаччынай 1968 года. Яшчэ 20 гадоў пасля, кажа ён, чэхі пасля жылі пад прыгнётам, пакуль не кракнуўся сам Савецкі Саюз.

«Крэмль не гатовы нас адпускаць, — мяркуе бізнэсовец. — У Расіі зусім іншая ментальнасць улады».

На думку Кныровіча, беларусам трэба быць зараджанымі на доўгі марафон — 10, 20, 30 гадоў як мінімум, а Бабарыка адседзіць 12,5 года.

«Усім новым палітыкам страшна сказаць праўду. У новай сітуацыі мы надоўга, можа быць, нават на 50 ці 70 гадоў», — засцерагае Кныровіч.

Акрамя палітычнага аналізу, Кныровіч расказаў пра нацыянальныя асаблівасці беларускага бізнэсу. А таксама, з надзвычайнай шчырасцю і дэталёва, пра арганізацыю побыту ў СІЗА і калоніях, у тым ліку пра сэксуальнае жыццё ў калоніі, дзе ў адным пакоі жыве па 36 мужчын.

Рэкамендуем паглядзець, ёсць над чым падумаць.

Nashaniva.com