Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад

Праўладны палітолаг Аляксей Дзерман пракаментаваў увядзенне новых санкцый супраць Беларусі і ягоных калег.

03.12.2021 / 13:43

«Англа-саксы ўвялі персанальныя санкцыі супраць маіх сяброў і таварышаў. Асабіста я прыняў пастанову ўвесці свае персанальныя санкцыі супраць краін Захаду - ні рубля, ні капейкі не патрачу на паездкі да іх і на візы. Заклікаю вас зрабіць тое самае. Хай ідуць да чорта».

У красавіку Вадзім Гігін прызнаваўся, што выкінуў пустыя цюбікі ад касметыкі Nivea і заявіў, што больш не будзе купляць прадукцыю гэтай кампаніі, пакуль яна не выбачыцца перад Беларуссю.

Nashaniva.com