Палітвязень Аляксей Коршун з'ехаў з Беларусі. Ён быў амніставаны па спісе Васкрасенскага

Аляксей — жыхар Оршы, асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі за каментарый ва «УКантакце». Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці).

29.11.2021 / 14:31

На думку сілавікоў, Коршун пакінуў негатыўны каментарый пра супрацоўнікаў МУС Беларусі, накіраваны на распальванне нянавісці да іх, паведамляюць праваабаронцы.

У верасні Аляксей трапіў у спіс амніставаных — яму замянілі калонію на абмежаванне волі («хімію»).

Свой тэрмін хлопец адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №3 у Бярозе.

29 лістапада стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь. На гэты момант ён ужо ў Польшчы.

Nashaniva.com