ДПК Беларусі паведаміў пра яшчэ адну смерць мігранта на мяжы

Цела было знойдзенае на мяжы з Літвой. 

29.11.2021 / 11:26

Як і ў папярэдніх выпадках, беларускае ведамства сцвярджае, што труп з прыкметамі пабояў зацягнулі на тэрыторыю Беларусі з Літвы.

Учора таксама паведамлялася пра труп, знойдзены на літоўскай мяжы.

Nashaniva.com