Адменены сённяшні рэйс з Мінска ў іракскі Эрбіль

Адменены эвакуацыйны рэйс Iraqi Airways з Мінска ў іракскі Эрбіль, які павінен быў адбыцца сёння ў 13:45.

29.11.2021 / 08:32

Раней паведамлялася, што адменены быў і нядзельны рэйс. Тэлеграм-канал мінскага аэрапорта паведамляў, што таксама рэйс павінен адбыцца ў аўторак.

Ранейшымі авіярэйсамі ў Ірак вярнуліся 1876 чалавек, у суботу рэйсам Iraqi Airways Беларусь пакінулі 418 мігрантаў.

Nashaniva.com