Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры СТБ расказаў аб так званых «экстрэмісцкіх чатах».

28.11.2021 / 22:51

«За гэты час каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі, спыненая праца каля 100 чатаў, 17 груп асоб, якія працавалі на розных YouTube, інтэрнэт-пляцоўках, таксама прызнаныя экстрэмісцкімі, — адзначыў дзяржсакратар. — Адны чаты мы закрываем — іншыя з'яўляюцца», — сказаў ён.

Аляксандр Вальфовіч запэўніў, што праваахоўныя органы гатовыя спыніць любыя «правакацыі» падчас «рэферэндуму».

Nashaniva.com