Чэхія ўводзіць рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за каранавіруса

Урад Чэхіі з 26 лістапада ўвядзе ў краіне на 30 дзён рэжым надзвычайнай сітуацыі праз каранавірус, паведамляе ТАСС.

25.11.2021 / 19:30

Паводле слоў в. а. прэм'ер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша, рашэнне ўвесці НС апоўначы з чацвярга на пятніцу прынята з-за эпідэміі COVID-19, што працягвае ўзмацняцца. У краіне на цяперашні момант дзвюма дозамі вакцыны ад кароны прышчэплена 58% насельніцтва. 

У краіне адменяць усе масавыя культурна-спартыўныя мерапрыемствы з 1000 удзельнікамі. Таксама пасля 22:00 працу спыняць бары, рэстараны і клубы. Пры гэтым будзе дазволена праца вулічных перадкалядных кірмашоў.

Чэшскія ўлады ў мінулым годзе двойчы ўводзілі рэжым НС: вясной і восенню. Ён быў канчаткова адменены 11 красавіка 2021 года.

Nashaniva.com