Лосіку, Статкевічу і Ціханоўскаму вынесуць прысуды 14 снежня

Абвяшчэнне прысудаў Мікалаю Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову адбудзецца 14 снежня у 14.00 на тэрыторыі СІЗА, паведаміла Марына Адамовіч, жонка Статкевіча.

24.11.2021 / 18:04

Суд над шасцю фігурантамі справы ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня, усім ім пагражае да 12—15 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com