Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы

У верасні 33-гадовая мадэль з Бразіліі Крыс Галера вырашыла, што стамілася ад спробаў пабудаваць адносіны з мужчынамі і выйшла замуж за саму сябе. Выглядала ўсё як належыць: Крыс сфатаграфавалася ў вясельнай сукенцы з букетам на фоне царквы.

24.11.2021 / 08:24

Распавядаючы пра вяселле ў Instagram, маладая адзначыла, што атрымлівае «тысячы паведамленняў ад жанчын і мужчын з усяго свету» з прапановамі рукі і сэрца. «На жаль, разводзіцца ў бліжэйшы час я не збіраюся», - дадала мадэль.

У выніку шлюб пратрымаўся ледзь больш двух месяцаў. Са слоў Галеры, яна «кагосьці» сустрэла, закахалася і была вымушаная развесціся з сабой.

«Я была шчаслівая ў гэтым шлюбе і паверыла ў каханне — калі сустрэла аднаго асаблівага чалавека», — прыводзіць словы мадэлі выданне Mirror.

Nashaniva.com