Байдэн плануе другі раз балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе

Крыніцы з блізкага атачэння прэзідэнта ЗША Джо Байдэна запэўнілі, што ён мае намер другі раз балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2024 годзе, піша The Washington Post.

21.11.2021 / 09:05

Выданне паведамляе аб паўторным вылучэнні Байдэна на пасаду прэзідэнта на аснове апытання 28 чалавек, набліжаных да прэзідэнта.

Пытанне ўдзелу Байдэна ў новых выбарах актуальнае з-за ўзросту (прэзідэнту споўнілася 79 гадоў) і падзення рэйтынгу.

Дэмакраты занепакоеныя пасля 6-месячнага перыяду, калі нацыянальны рэйтынг Байдэна знізіўся да 40% на фоне барацьбы з пандэміяй і інфляцыі.

Nashaniva.com