Міністэрства аховы здароўя: За суткі выяўлена 1859 хворых на кавід

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1859 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 2590 пацыентаў.

20.11.2021 / 15:30

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 638 402 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 622 075 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Па афіцыйных даных, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4932 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (+16)

За мінулыя суткі выканана 23 935 тэстаў.

Nashaniva.com