Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 млн еўра везлі ў Літву ў фуры з торфам
Літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы партыю кантрабандных цыгарэт на 1 мільён еўра, паведамляе прэс-служба ведамства.
19.11.2021 / 18:40
Здарэнне адбылося 16 лістапада на памежным пераходзе «Лаварышкес». У фуры, якой кіраваў грамадзянін Беларусі, паводле дакументаў перавозілі торфабрыкет. Аднак агляд на рэнтгене паказаў, што ў машыне вязуць кантрабанду.
Мытнікі выявілі 300 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці амаль на 1 мільён еўра.
Кіроўцу затрымалі, фуру адправілі на штрафстаянку.