За хабар затрыманыя сямёра менеджараў МТЗ і БелАЗа

Следчыя затрымалі топ-менеджараў буйных прадпрыемстваў: МТЗ і БелАЗа. 

11.11.2021 / 17:26

Як паведамляюць аператыўнікі, задакументаваныя шматлікія факты атрымання хабараў, якія перадаваліся ў выглядзе наяўных і нерухомасці за перамогу ў тэндарах на пастаўку дарагога абсталявання, своечасовую аплату тавару. Для канспірацыі хабары маскіраваліся пад фіктыўныя дагаворы пазыкі і куплі-продажу нерухомасці.

Сямёра фігурантаў былі затрыманыя з доказамі злачынства. Канфіскавана каля 100 тысяч даляраў.

Следчым камітэтам распачатыя крымінальныя справы па факце хабарніцтва ў асабліва буйным памеры. У дачыненні да затрыманых абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Nashaniva.com