«Хацелі навязаць ім лепшае жыццё». У МЗС Расіі назвалі вінаватых у міграцыйным крызісе

Прычынай цяперашняга міграцыйнага крызісу на межах Беларусі з Літвой і Польшчай стала палітыка заходніх краін у дачыненні да дзяржаў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, якую тыя вялі, імкнучыся «навязаць ім лепшае жыццё». Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

09.11.2021 / 17:18

«Ногі [міграцыйнага крызісу] растуць з той палітыкі, якую заходнія краіны, уключаючы краіны НАТА і Еўрасаюза, праводзілі многія гады ў дачыненні да Блізкага Усходу і поўначы Афрыкі, спрабуючы навязаць ім лепшае жыццё — па заходніх узорах», — адзначыў ён.

Чытайце таксама: Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?

Nashaniva.com