СК: Дзяўчына ў Серабранцы загінула ад агнястрэльнага ранення

Учора стала вядома, што з акна 5-га паверха шматкватэрнага дома на праспекце Ракасоўскага, што ў мінскай Серабранцы, выпаў 36-гадовы мужчына. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

09.11.2021 / 12:23

Таксама паведамлялася, што ў кватэры пацярпелага знойдзена цела 33-гадовай дзяўчыны. Сёння СК удакладніў, што ў яе агнястрэльнае раненне. Учора паведамлялася, што яна знойдзена з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Па факце забойства заведзена крымінальная справа. 

Што вядома пра дзіўную гісторыю ў Серабранцы? Сведка: «Пачуліся крыкі «Забіваюць!»

«Адчыніла дзверы — і ў яе стрэлілі». Што яшчэ вядома пра трагедыю ў Серабранцы?

Nashaniva.com