Стала вядома імя новага прэс-сакратара МУС

Новым прэс-сакратаром МУС Беларусі стала Наталля Сахарчук.

08.11.2021 / 10:50

Раней яна працавала на аналагічнай пасадзе ва УУС Брэсцкай вобласці.

Перад гэтым пасаду прэс-сакратара МУС займала Вольга Чамаданава, якая ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.