З'явілася відэа, на якім мігранты спрабуюць атакаваць польскіх памежнікаў

Міністэрства абароны Польшчы апублікавала новае відэа, знятае на мяжы з Беларуссю, на якім можна пабачыць, як некаторыя мігранты спрабуюць атакаваць памежнікаў.

07.11.2021 / 17:43

На запісе можна бачыць, як некалькі маладых людзей у прысутнасці сама меней аднаго беларускага памежніка кідаюць галінкі і камяні ў напрамку чалавека з польскага боку, які трымае камеру.

Польскія вайскоўцы і памежнікі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі штодня.

Сітуацыя на мяжы становіцца ўсё больш напружанай.

Nashaniva.com