Польшча паведамляе аб смерці вайскоўца ў памежнай зоне

Яго цела знайшлі калегі, прачнуўшыся сёння раніцай. Вайскоўца спрабавалі рэанімаваць, але дактары пазней канстатавалі ягоную смерць.

07.11.2021 / 15:55

Трагедыя здарылася падчас адпачынку. Ён працаваў спецыялістам па лагістыцы.

Аддзяленне вайсковай паліцыі ў Любліне высвятляе прычыны здарэння.

Nashaniva.com