У Польшчы затрымалі праваднікоў, якія перавозілі нелегальных мігрантаў на хуткай
У Польшчы недалёка ад Бельска-Падляскага затрымалі машыну хуткай дапамогі, якая перавозіла мігрантаў замест пацыентаў. Кіроўца спрабаваў збегчы, але яго знайшлі з дапамогай верталёта, паведамляе паліцыя.
05.11.2021 / 20:06
4 лістапада памежнікі паведамілі паліцыі, што ў напрамку горада Бельск-Падляскі едзе машына хуткай дапамогі, у якой могуць перавозіцца нелегальныя мігранты. Аўтамабіль не накіроўваўся ў бальніцу.
Калі паліцэйскія спынілі машыну, кіроўца збег. У аўтамабілі застаўся яго 29-гадовы напарнік, грамадзянін Польшчы, і пяць грамадзян Ірака, якія нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу. Кіроўцу знайшлі з дапамогай верталёта.