Эйчар кампаніі Godel не выходзіць на сувязь, магчыма, яна на Акрэсціна

У спісах затрыманых з'явілася Вольга Казадой. Дзяўчына з такім імем працуе ў HR дэпартаменце Godel Technologies, паведамляе dev.by.

05.11.2021 / 15:50

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 4 лістапада ў яе быў ператрус, цяпер яна ў ЦІП на Акрэсціна. У профілі Вольгі Казадой на LinkedIn напісана, што яна працуе ў Godel Technologies на пасадзе Manager у HR-аддзеле. Раней Вольга была эйчарам у ID Finance.

У Godel Technologies адмовіліся каментаваць інцыдэнт. На паведамленні ў месенджары і на званкі Вольга Казадой не адказвае.

Nashaniva.com