Мінабароны Польшчы зноў заявіла аб правакацыі на мяжы

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы зноў абвінаваціла Беларусь у правакацыі на мяжы. Адпаведнае паведамленне ведамства апублікавала 5 лістапада ў сваім Twitter.

05.11.2021 / 11:48

«Чарговая правакацыя на мяжы. Учора беларускі салдат паспрабаваў стрэліць з сігнальнага пісталета ў польскіх салдат. На шчасце, пісталет не стрэліў, — паведаміла Мінабароны Польшчы. — За 100 метраў пяць узброеных беларусаў спрабавалі разбурыць агароджу, пры гэтым крычалі, што будуць страляць у польскіх салдат. Калі на месца былі выкліканыя дадатковыя сілы арміі і памежных войск, беларусы адышлі».

У Беларускім Дзяржпамежкамітэце заявы Мінабароны Польшчы назвалі «выдумкамі».