На борце Ан-12, што пацярпеў катастрофу пад Іркуцкам з беларусамі, было дзевяць чалавек

Па апошніх звестках, на борце Ан-12 знаходзіліся не сем, а дзевяць чалавек.

04.11.2021 / 08:14

Пра гэта паведаміў ТАСС.

У самалёце знаходзіліся пяць членаў экіпажа і чатыры чалавекі, якія суправаджаюць груз. Гэта чацвёра грамадзян Расіі, трое — Беларусі, двое — Украіны.

Знайшлі целы шасцярых загінулых.

Самалёт Ан-12 авіякампаніі «Гродна» 3 лістапада ляцеў з Якуцка ў Іркуцк з прадуктамі на борце. Самалёт выявілі за сем кіламетраў ад Іркуцка. Пры падзенні ён загарэўся: плошча пажару склала больш за 300 кв. м.

Бацька загінулага авіяінжынера: Гэта быў першы палёт сына

Самалёт беларускай авіякампаніі «Гродна» пацярпеў крушэнне ў Расіі. Сярод загінулых — трое беларусаў

Nashaniva.com