Рэйсы з Масквы затрымліваюцца ў мінскім аэрапорце з-за моцнага туману ў расійскай сталіцы

Рэйсы з маскоўскіх аэрапортаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск затрыманыя або адмененыя з-за моцнага туману ў расійскай сталіцы.

02.11.2021 / 11:48

Мінск таксама ахутаў шчыльны туман. Фота «Мінск-Навіны»

У прыватнасці, гаворка ідзе пра рэйс «Белавія» (В2976) з Шарамеццева, які павінен быў прызямліцца ў Мінску ў 11:25. Сказана, што затрыманы рэйс, арыенціровачны час яго прылёту — 12:20.

Рэйс «Белавія» (В2958) з Дамадзедава, які павінен быў прызямліцца ў беларускім аэрапорце ў 12:10, перанесены на 13:10, а потым увогуле адменены.

Таксама адменены рэйс з Калінінграда, які павінен быў прызямліцца ў Мінску ў 12:40.