«Выпадак адзін на трыльён». Алек Болдуін даў першае інтэрв'ю пасля выпадковага забойства аператара на здымках

Акцёр Алек Болдуін, які выпадкова забіў аператара Галіну Хатчынс на здымках фільма «Іржа», выступіў за ўзмацненне мер бяспекі на здымачных пляцоўках, аж да магчымасці выкарыстання гумовых або пластыкавых пісталетаў.

31.10.2021 / 12:37

Пра гэта ён паведаміў у стыхійным вулічным інтэрв'ю журналістам. Яго публікуе TMZ.

Гэта быў першы каментар Болдуіна на камеру пасля інцыдэнту. Болдуін паведаміў, што не мае права адказваць на пытанні пра расследаванне. Ён назваў загінулую Галіну Хатчынс сваім сябрам. Па словах акцёра, перад пачаткам здымак ён запрасіў яе і рэжысёра фільма Джоэля Соўзу на вячэру.

Alec Baldwin speaks out on the fatal shooting of cinematographer Halyna Hutchins on the set of RUST:

“She was my friend ... We were a very, very well-oiled crew shooting a film together, and then this horrible event happened." pic.twitter.com/QzVISWk8Qy

— The Recount (@therecount) October 30, 2021

«Мы былі вельмі, вельмі зладжанай камандай, што здымала фільм разам, а затым адбылася гэта жудасная падзея», ― сказаў Болдуін. Ён адзначыў, што на здымках часам адбываюцца інцыдэнты, але не такія, як гэты. Выпадак ён назваў эпізодам з разраду «адзін на трыльён».

Па словах Болдуіна, ён знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мужам і маленькім сынам Галіны Хатчынс. Муж аператара «перапоўнены горам», адзначыў акцёр.

Болдуін дадаў, што не можа сказаць, ці будзе калі-небудзь яшчэ працаваць на здымачнай пляцоўцы, дзе выкарыстоўваецца агнястрэльная зброя, і выступіў за абмежаванне выкарыстання такой зброі на здымках. У той жа час ён прапанаваў задумацца, «колькі куль было выпушчана «ў амерыканскіх фільмах і тэлешоў за 75 гадоў амаль без здарэнняў».

21 кастрычніка Алек Болдуін на здымках фільма «Іржа» (Rust) выпадкова застрэліў з рэквізітнай зброі з баявым патронам аператара ўкраінскага паходжання Галіну Хатчынс. Таксама пацярпеў рэжысёр фільма Джоэл Соўза.

Перад інцыдэнтам Болдуін трэніраваўся даставаць рэвальвер з кабуры. Паводле дакументаў следства, ён накіраваў зброю на камеру.

Nashaniva.com