Палітзняволены Антон Бяленскі адбыў пакаранне. Цяпер ён на волі
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 30-гадовы Антон Бяленскі — індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі».
30.10.2021 / 10:46
Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе — сілавікі ўварваліся ў нумар. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў Антону выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але перад судом справу перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК.
5 сакавіка яго асудзілі да 1,5 года «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №24 у Гродне. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.