На ўчастку ўнутранага кальца МКАД з-за аварыі ўтварыўся затор

29.10.2021 / 17:46

У сувязі з ДТЗ на ўнутраным кальцы МКАД часова ўскладнены рух на ўчастку ад Ігуменскага тракту ў напрамку праспекта Дзяржынскага.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, высвятляюцца абставіны здарэння.

Удзельнікаў дарожнага руху просяць улічваць інфармацыю пры выбары маршруту.

Nashaniva.com