Мінчанка атрымала два гады хіміі за «цынічнае пазіраванне» на плошчы Перамогі

Такі прысуд агучыў суд Партызанскага раёна Мінска ў дачыненні да 28-гадовай дзяўчыны. Яе прызналі вінаватай у абразе гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

25.10.2021 / 15:32

Апроч гэтага ў яе канфіскавалі iPhone 6, паведамляе «Еўрарадыё».

У жніўні 2020 года яна села ля Вечнага агню, накінула на плечы БЧБ-сцяг і запісала відэа для TikTok.

У выніку суд пакараў яе двума гадамі «хіміі».

Рэдактар «Віртуальнага Брэста» атрымаў 1,5 года «хатняй хіміі» за каментар пад фота дэпутата Марзалюка

Каментатары, затрыманыя па «справе Зельцэра», больш за 20 дзён у турме без зменнай бялізны і сродкаў гігіены

Nashaniva.com