Мінздароўя: За суткі 1997 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1997 выпадкаў каранавіруса, учора было 2042 выпадкі, а рэкорд быў у чацвер — 2097.

25.10.2021 / 14:19

Выпісаныя 1 493 чалавекі. З пачатку пандэміі зарэгістраваны -588 231 чалавек са станоўчым тэстам на кавід.

Выздаравелі 560 343.

За ўвесь час памерлі 4 530 чалавек (15 за суткі)

За мінулыя суткі выкананы 25 761 тэст.

Nashaniva.com