«Каб уз'ядналіся сем'і». Новы арцыбіскуп паабяцаў маліцца за скорую амністыю для зняволеных у Беларусі

23 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы з нагоды афіцыйнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі запэўніў у сваёй малітве аб паскарэнні амністыі для зняволеных, перадае Сatholic.by. 

23.10.2021 / 21:39

Фота Віктара Ведзеня

«Касцёл на Беларусі следам за папам Францішкам заклікае і абяцае прыкласці ўсе намаганні, каб нашыя мары аб «сям’і як крыніцы радасці і надзеі» здзейсніліся ў нашым грамадстве. Сёння патрэбна не крытыка, а супрацоўніцтва ўсіх «людзей добрай волі» ў рэалізацыі гэтай мэты», — засяродзіў увагу арцыбіскуп. 

«Абяцаю ахінуць сваёю малітваю просьбу Святога Пасаду аб паскарэнні працэсу амністыі для зняволеных (…). Каб паядналіся сем’і», — сказаў арцыбіскуп Станеўскі падчас святой Імшы, якую ён упершыню правёў у мінскім кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў якасці мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Nashaniva.com