Цела 19-гадовага мігранта з Сірыі знайшлі ў рацэ Буг

Ратавальнікі дасталі з ракі Буг, якая з'яўляецца прыроднай мяжой паміж Польшчай і Беларуссю, цела 19-гадовага мігранта з Сірыі. Пра гэта паведаміла ў сераду польская паліцыя.

21.10.2021 / 08:28

«Яго асобу пацвердзіў іншы малады мужчына, з якім яны днём раней спрабавалі нелегальна пераправіцца праз раку Буг. Разам з целам знойдзеныя дакументы», — сказаў прэс-сакратар галоўнага каменданта паліцыі ў Любліне Анджэй Фіёлек. Паводле яго слоў, абставіны смерці маладога чалавека расследуюцца, піша ТАСС.

Гэта не адзіны выпадак гібелі мігрантаў на мяжы. Зафіксавана каля сямі падобных выпадкаў.

Nashaniva.com