Медыкі знайшлі на беларуска-польскай мяжы двухгадовую сірыйскую дзяўчынку без бацькоў
Дарослыя, якія яе суправаджалі сярод групы мігрантаў, аказаліся не яе сваякамі.
11.10.2021 / 15:47
Agencja Gazeta
Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza.
Польская памежная служба заявіла, што будзе шукаць яе сапраўдных бацькоў у цэнтрах і праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы.
Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы ў Гайнаўцы Падляскага ваяводства. Дзяўчынцы маюць даць афіцыйнага апекуна.