На мінскай ЦЭЦ-3 — аварыя. З-за гэтага спыненая падача пары на два сталічныя заводы

Без пары для забеспячэння працэсу пастэрызацыі прадукцыі засталіся ААТ «Мінскі малочны завод №1» на вул. Солтыса, 185 і ААТ «Крыніца» на вул. Радыяльнай, 52.

09.10.2021 / 11:54

«Маем складскі запас гатовай прадукцыі для забеспячэння насельніцтва», — запэўнівае МНС.

Папярэдні час аднаўлення падачы пары — 17:00 9 кастрычніка.

Як мяркуецца, прычына інцыдэнту — знос экраннага трубаправода катла.

Nashaniva.com