Польскія памежнікі не пусцілі 667 нелегалаў — гэта рэкорд

Польскія памежнікі 6 кастрычніка прадухілілі 667 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы — гэта рэкорд. Папярэдні быў 1 кастрычніка — тады была прадухілена 601 спроба.

07.10.2021 / 09:49

Учора памежнікі затрымалі семярых мігрантаў, а таксама 13 чалавек, якія дапамагалі ім. Сярод іх — трое палякаў.

У верасні прадухілілі каля 5 тысяч спробаў незаконнага пераходу мяжы. Кастрычнік таксама стартаваў з вялікіх лічбаў. 

1 кастрычніка была 601 спроба, 3-га — 434, 4-га — 590, 5-га — 483.

Nashaniva.com