У Оршы падлетак спачатку абстраляў аўтобус з пнеўматыкі, а пасля пабіў 15-гадовага з-за прычоскі

Жыхарка Оршы звярнулася ў міліцыю з заявай з нагоды таго, што яе 15-гадовага сына хтосьці пабіў. Падлетак сказаў, што на яго напалі з-за прычоскі: пачалі чапляцца, абражаць, а пасля пабілі. 

06.10.2021 / 11:02

Па падазрэнні ў збіцці падлетка аператыўнікі затрымалі 18-гадовага мясцовага жыхара.

У канцы жніўня на яго заводзілі крымінальную справу: падлетак з пнеўматычнай зброі абстраляў аўтобус.

Але ён застаўся на волі, і цяпер яго будуць судзіць і за збіццё.

Nashaniva.com