Галоўны рэдактар беларускай «Камсамолкі» выказаўся пра закрыццё выдання

«Усё, што сказана ў апублікаваным паведамленні, — пакуль што вычарпальная інфармацыя. Усё будзе вырашацца ў працоўным парадку», — заявіў БелаПАН галоўны рэдактар газеты «Камсамольская праўда» ў Беларусі» Сяргей Трафілаў на просьбу пракаментаваць рашэнне маскоўскай рэдакцыі закрыць беларускае прадстаўніцтва.

06.10.2021 / 09:10

Вечарам 28 верасня на сайце kp.by выйшаў матэрыял Генадзя Мажэйкі, у якім пра праграміста Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, распавядала яго аднакласніца.

На наступную раніцу сайт kp.by быў заблакаваны рашэннем Мінінфарма.

2 кастрычніка стала вядома пра затрыманне Генадзя Мажэйкі.

Увечары 5 кастрычніка стала вядома, што маскоўскія ўладальнікі «Камсамольскай праўды» прынялі рашэнне закрыць беларускае прадстаўніцтва выдання.

Nashaniva.com