Намеснік міністра здароўя пра рэвакцынацыю: Калі людзі звернуцца, іх прышчэпяць

Аб гэтым першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры СТБ, паведамляе БелТА.

03.10.2021 / 21:31

«Сёння асноўная задача — гэта вакцынацыя.

Нам ужо паступіла вакцына «Спутнік Лайт» і актыўна праводзіцца прышчэпачная кампанія студэнтаў. Мы правялі наш экспертны савет па імунізацыі і з улікам паступлення кітайскай вакцыны, у якой няма супрацьпаказанні для цяжарных жанчын, мы зараз пачынаем вакцынацыю гэтай катэгорыі насельніцтва». — расказала яна.

Алена Богдан пракаментавала пытанне рэвакцынацыі.

«Мы прапісалі ў нашых нарматыўных дакументах Міністэрства аховы здароўя, што рэвакцынацыя будзе праз 9-12 месяцаў пасля правядзення поўнага курсу вакцынацыі.

На сёння ў нас асноўная маса насельніцтва яшчэ не падышла да гэтага парогу неабходнай рэвакцынацыі, але калі людзі звернуцца, яна будзе выкананая», — сказала першая намесніца міністра.