Палітвязень Сяргей Базук выйшаў на волю

Сяргей быў асуджаны 21 студзеня на год «хіміі».

03.10.2021 / 10:58

Фота: MSPRING.MEDIA

Яго абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада 2020 года ён раскідаў на службовых стаянках каля Магілёўскага абласнога ўпраўлення міліцыі, КДК, 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК і СК самарэзы, каб супрацоўнікі прабілі колы службовых машын.

Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com