Ірак дапаможа мігрантам, якія знаходзяцца на мяжы паміж Літвой і Беларуссю, вярнуцца дадому

Іракскі ўрад будзе працаваць над вяртаннем дамоў іракскіх мігрантаў, якія знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы, паведамляе NRT Digital Media. 

02.10.2021 / 14:50

Намеснік міністра Федэральнага міністэрства па справах перасоўванняў і міграцыі Карым Нуры 2 кастрычніка заявіў, што іракскі ўрад будзе працаваць над вяртаннем дадому іракскіх мігрантаў, якія ў цяперашні час затрымаліся на мяжы паміж Літвой і Беларуссю.

Паводле яго слоў, цяпер на мяжы знаходзяцца 275 іракскіх грамадзян. У іх ліку 14 сем'яў, якія размешчаны ў 29 лагерах для бежанцаў. Ён адзначыў, што Міністэрства пільна сочыць за ўмовамі іх утрымання, а таксама дапаможа ў добраахвотнай рэпатрыяцыі.

Nashaniva.com