На МКАД у адным месцы адбылося падвойнае ДТЗ

Першы выпадак адбыўся ў сераду каля 21:28, другое ДТЗ праз гадзіну.

23.09.2021 / 08:41

Кіроўца «Рэно» ехаў у напрамку Зацані, пры перастраенні не саступіў дарогу і сутыкнуўся з «Таётай».

Затым каля 22:35 кіроўца «Фальксвагена» рухаўся па аналагічным маршруце, не ўлічыў дыстанцыю і сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам», які ехаў наперадзе, яго адкінула на тую «Таёту». У выніку кіроўца і пасажыр «Фальксвагена» дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com