У Польшчы будуць вакцынаваць некаторых людзей трэцяй дозай вакцыны ад кавіду

Рэкамендацыя тычыцца медыцынскіх работнікаў і людзей, старэйшых за 50 гадоў, паведамляе «Польскае радыё».

21.09.2021 / 17:43

Урад Польшчы рэкамендуе трэцюю дозу вакцыны супраць COVID-19 для медыцынскіх работнікаў і людзей, старэйшых за 50 гадоў. Згаданыя групы атрымлівалі б яе праз шэсць месяцаў пасля першай дозы.

За мінулыя суткі ў Польшчы было выяўлена 711 каранавірусных інфекцый, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Памерлі 15 чалавек. У бальніцах знаходзіцца 1142 пацыенты з кавідам.

Nashaniva.com