У Мінэканомікі назвалі, які будзе сярэдні заробак у наступным годзе

Даходы насельніцтва ў 2022 годзе павінны вырасці на 2%.

21.09.2021 / 15:40

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, піша БелТА.

«Адна з задач на наступны год звязаная з ростам даходаў насельніцтва. Плануецца павялічыць даходы на 2%.

Пры гэтым узровень сярэдняй намінальнай заработнай платы складзе 1551 рубель у цэлым па эканоміцы, а ў рэальным сектары — больш за 1600 рублёў», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Сярэдні заробак за ліпень 2021 года складае 1471 рубель 70 капеек «бруднымі» (1265,6 «чыстымі»). Памер заробку за жнівень будзе агучаны ў найбліжэйшыя дні.

Nashaniva.com